Налазкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Налазкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862051
Налазкі на карце Беларусі ±
Налазкі (Беларусь)
Налазкі
Налазкі (Віцебская вобласць)
Налазкі

Нала́зкі[1] (трансліт.: Nalazki, руск.: Налазки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 73 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе і поўдні праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Пясчанка (упадае ў возера Мяжа). На паўднёвым захадзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе Гарадок — Мяжа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 19 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У 1841 годзеадносілася да Цесцінскага праваслаўнага прыхода. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Мяжанскай сельскай грамады і Зайкаўскага праваслаўнага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 205 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мяжанскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавалі кузня, сталярня. Працавала школа па ліквідацыі непісьменнасці. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 18 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 13 двароў, 90 жыхароў (1841)
  • 12 двароў, 178 жыхароў (1905)
  • 24 двары, 132 жыхары (1920)
  • 37 двароў, 160 жыхароў (1926)
  • 81 жыхар (1959)
  • 85 жыхароў (1970)
  • 13 гаспадаркі, 19 жыхары (2002)
  • 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]