Налібакі (Стаўбцоўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Налібакі
Kastel unebauziatsia naisviateishei pani marii front left.jpg
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1447 г.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222683
Аўтамабільны код
5
Налібакі на карце Беларусі ±
Налібакі (Стаўбцоўскі раён) (Беларусь)
Налібакі (Стаўбцоўскі раён)
Налібакі (Стаўбцоўскі раён) (Мінская вобласць)
Налібакі (Стаўбцоўскі раён)

Налі́бакі[1] (трансліт.: Nalibaki, руск.: Налибоки) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Налібацкага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

На думку беларускага географа, В. Жучкевіча, тапонім «Налі́бакі»[2] ўтварыўся ад прозвішча «Малібог»[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўспамінаюцца ў 1447 годзе. Да 1485 года належалі Гедыгольдавічам, потым Кезгайлам і да 1554 года Завішам і Шэметам, з 1555 — Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Менскага павета Менскага ваяводства.

У XVI ст. сталі цэнтрам воласці. У 1636 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл заснаваў тут касцёл, перабудаваны ў 1699 годзе.

Станам на 1727 год у мястэчку 62 двары. З 1720-х гадоў працавала Налібоцкая шкляная мануфактура, створаная на высокім для таго часу тэхнічным узроўні.

На 1757 год — 83 двары, карчма. Налібакі былі цэнтрам лавецтва (тэрытарыяльнай адзінкі ўладанняў Радзівілаў), якое ахоплівала значныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга Панямоння[4].

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Налібакі ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1801 год у мястэчку 61 двор, касцёл, крама, бровар, карчма.

У 1830 годзе паблізу мястэчка заснавана рудня, у 1852 годзе металургічная вытворчасць складалася з Руднянскага і Клецішчанскага заводаў. У розны час вырабляліся чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1852 годзе было 3 домны, пракатны стан, 5 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні. У 1854 годзе працавала 218 рабочых, выраблена 500 тыс. пудоў чыгуну, у 1858 годзе — 561 рабочы, выраблена 80 тыс. пудоў жалеза. Паводле аб'ёму прадукцыі Налібацкі металургічны камбінат у 1852—1857 гадах займаў 1-е месца на Беларусі і быў адным з буйных металургічных прадпрыемстваў Расійскай імперыі.

У 2-й палове XIX ст. Налібокі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 года — да Гагенлоэ. Паводле вынікаў перапісу (1897) 224 двары, касцёл, малітоўны дом, 2 школы, бальніца, валасны суд, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Налібакі ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года Налібакі ў складзе БССР, вёска, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.

У гады 2-й сусветнай вайны, 8 мая 1943 года савецкія партызаны забілі ў Налібаках 128 чалавек, у т.л. трох жанчын, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[5][6]. Пазней забітых у Налібаках, называлі «контррэвалюцыйнымі элементамі — паліцаямі і шпіёнамі»[7]. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці абвінаваціў некаторых удзельнікаў атрада братоў Бельскіх ў гэтай разні. Сын аднаго з братоў і некаторыя жывыя яшчэ партызаны Бельскіх сцвярджалі, што іх атрад не меў дачынення да гэтага, а тым днём быў за 100 км ад мястэчка[8].

Падчас карнай аперацыі "Герман" 8 жніўня 1943 года Налібакі спалены нямецкімі акупантамі, забіты ксяндзы Борадын і Бойка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1869 — 165 чал.[9]; 1897 — 1519 чал.
  • XX стагоддзе: 1901 — 1789 чал.; 1921 — 515 чал.[10]; 1997 — 743 чал.; 1998 — 240 двароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Налібоках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Міхайлаўская царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Налібо́кі
  2. Валерый Шаблюк. Налібакі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 274.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 250.
  4. Крывашэеў Дз. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 34
  5. Śledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006(польск.) 
  6. Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach // Naszawitryna.pl, 14.05.2003(польск.) 
  7. Sowjetische Partisanen in Weissrussland... — S. 119.
  8. Кастусь Лашкевіч, TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня»(руск.) 
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  10. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]