Нача (Воранаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Нача, Воранаўскі раён)
Вёска
Нача
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 453 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Паштовыя індэксы
231392
Аўтамабільны код
4
Нача на карце Беларусі ±
Нача (Воранаўскі раён) (Беларусь)
Нача (Воранаўскі раён)
Нача (Воранаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Нача (Воранаўскі раён)

На́ча[1] (трансліт.: Nača) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Начка. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.

Насельніцтва 445 чал. (1998). Знаходзіцца за 41 км на захад ад Воранава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ад назвы ракі Начы, на якой паселішча ўзнікла. Назва ракі Нача балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[2], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).

Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[3].

Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Начу як уладанне Касцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касцевіч заснаваў у мястэчку касцёл і перанёс сюды цэнтр парафіі з Дубічаў. Пазней мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Нача ўвайшла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. Паводле рэвізіі (1631) тут існавала татарскае пасяленне (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Нача апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Каняеўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 16 двароў, касцёл, 3 карчмы, крама, таржок.

Паблізу вёскі знаходзяцца могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагоддзяў. Пры іх абследаванні ў 1903 годзе Вандалінам Шукевічам, знойдзеныя жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.

З 1631 года ў вёсцы размяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.

У лютым 1863 года ў вёсцы фарміраваўся паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута[4].

На мяжы XIX—XX стагоддзяў у вёсцы знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча[5].

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Нача трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Нача ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Радунскага раёна (з 25 снежня 1962 года — у Воранаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 год у вёсцы 173 двары.

Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 272 чал.
  • XX стагоддзе: 1998 год — 445 чал.[7].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Стары касцёл, фота пачатку XX стагоддзя
  • Касцёл (XVIII стагоддзе)
  • Карчма (XIX стагоддзе)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
  3. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
  4. Швед В. В. Ваенны начальнік Лідскага павета // Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн.: 2004.
  5. Maria Magdalena Blombergowa. WANDALIN SZUKIEWICZ. Syn Ziemi Lidzkiej ― Badacz i Społecznik (1852 - 1919). — Warszawa-Lida, 2010.
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района»(недаступная спасылка) (руск.)
  7. ЭГБ 1999, с. 311.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]