Новая Дуброва (Акцябрскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Новая Дуброва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
88
Насельніцтва
200[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247307
Аўтамабільны код
3
Новая Дуброва на карце Беларусі ±
Новая Дуброва (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Новая Дуброва (Акцябрскі раён)
Новая Дуброва (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Новая Дуброва (Акцябрскі раён)

Но́вая Дубро́ва[2] (трансліт.: Novaja Dubrova, руск.: Новая Дуброва) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 3 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 193 км ад Гомеля, 0,5 км ад аднайменнага прыпыначнага пункта на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На ўсход ад вёскі лясны масіў.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, паралельна да якой на ўсходзе праходзіць кароткая вуліца. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі» з цэнтрам у Акцябрскім, малочнатаварная ферма. Дом народнай творчасці, аддзяленне сувязі, крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі перасяленцы з вёскі Дуброва (зараз — Старая Дуброва) заснавалі тут невялікае паселішча, названае Новая Дуброва. У XIX стагоддзі — у складзе маёнтка Рудабелка, з 1867 года ва ўладанні барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. У канцы 60-х - пачатку 70-х гадоў у вёсцы жыло 67 асоб мужчынскага полу і 65 — жаночага. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стану на 1897 год існавалі вёска Новая Дуброва і выселкі Новая Дуброва-II (пасля далучаныя да вёскі). На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе адкрыта школа. З 20 лістапада 1938 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Новадуброўскага сельсавета Глускага, з 28 чэрвеня 1939 года — Акцябрскага раёнаў Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Свядомасць», працавалі гамарня і стальмашня. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з жыхароў вёскі і салдат-акружэнцаў быў створаны партызанскі атрад «За Радзіму». Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 2 двары, забілі 17 жыхароў. 42 жыхары загінулі на фронце. У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары суседняга пасёлка Калініна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 88 двароў, 200 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — вёска — 37 двароў, 267 жыхароў; выселкі — 8 двароў, 46 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 66 двароў, 486 жыхароў.
  • 1916 год — 80 двароў, 438 жыхароў.
  • 1925 год — 92 двары.
  • 1959 год — 383 жыхара (паводле перапісу).
  • 1997 год — 98 двароў, 229 жыхароў.
  • 2004 год — 92 двары, 213 жыхароў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]