Новыя Завалёны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Новыя Завалёны)
Вёска
Новыя Завалёны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
8
Насельніцтва
10[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247307
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820056
Новыя Завалёны на карце Беларусі ±
Новыя Завалёны (Беларусь)
Новыя Завалёны
Новыя Завалёны (Гомельская вобласць)
Новыя Завалёны

Но́выя Завалёны[2] (трансліт.: Novyja Zavaliony, руск.: Новые Завалёны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 4 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 233 км ад Гомеля, 2 км ад прыпыначнага пункта Новая Дуброва на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе вёска мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана напачатку 1920-х гадоў, калі з вёскі Завалёны вылучылася паселішча Новыя Завалёны і Завалёны сталі звацца Старыя Завалёны. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 2 двары і забілі 6 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 8 двароў, 10 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 год — 19 двароў, 98 жыхароў.
  • 1959 год — 93 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 15 двароў, 24 жыхары.
  • 2004 год — 11 двароў, 15 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]