Новы Двор (Шчучынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Новы Двор
Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Насельніцтва
  • 794 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231540
Аўтамабільны код
4
Новы Двор на карце Беларусі ±
Новы Двор (Шчучынскі раён) (Беларусь)
Новы Двор (Шчучынскі раён)
Новы Двор (Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Новы Двор (Шчучынскі раён)

Новы Двор — аграгарадок у Беларусі, у складзе Астрынскага сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 611 чал. (2001). Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Шчучына, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Астрына — Радунь.

Новы Двор — былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Луцыя Балзукевіч. Абраз «Святы Губерт», 1934, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Першы пісьмовы ўспамін пра Новы Двор датуецца 1480 годам, калі тут збудавалі касцёл. У дакументах 1499 года згадваецца намеснік навадворскі. Пазней вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў паселішча ў трыманне біскупу віленскаму. У XVI стагоддзі існавалі аднайменныя каралеўскае мястэчка і двор, якія ўваходзілі ў склад Гарадзенскай эканоміі. У 1561 годзе пры правядзенні «валочнай памеры» Новы Двор перапланавалі. У гэты час тут існавалі касцёл, плябанія, Рынак (меў форму квадрата) і 8 вуліц: Васілішкаўская, Астрынская, Дубіцкая, Берштанская (Берштаўская), Касцёльная, Забалотная, Дворная, вуліца «з канца пляцаў рынкавых». Жыхары мястэчка карысталіся Магдэбургскім правам; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы, 2 разы на тыдзень — таржкі. У адпаведнасці з каралеўскай уставай жыхары з кожнага дома плацілі 2 грошы, а тыя, хто меў валокі зямлі — 3 грошы і г. д. Сярод рамеснікаў былі краўцы, шаўцы, кушнеры, кавалі, сталяры, слесары, ганчары, пекары і іншыя. Двор (сядзіба) налічваў 2 вуліцы, агароды і іншыя землі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Новы Двор увайшоў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1749 годзе тут збудавалі новы драўляны касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1829 год у мястэчку было 40 будынкаў (18 хрысціянскіх і 22 іўдзейскія). Жыхары Новага Двора бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні (1863—1864). У сакавіку 1863 года каля мястэчка карныя расійскія войскі разбілі паўстанцкі аддзел Лідскага павета на чале з Людвікам Нарбутам. Станам на 1863 год — 62 жылыя дамы, на 1886 год — 63 двары. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі касцёл, 2 малітоўныя дамы, капліца, вадзяны млын, 3 крамы, 2 карчмы.

Абраз Маці Божай Бялыніцкай

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 126 будынкаў, на 1937 год дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта, праводзіліся таргі.

У 1939 годзе Новы Двор увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Васілішкаўскага раёна (з 20 студзеня 1960 года ў Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 год тут было 160 двароў, на 1998 год — 275, на 1 студзеня 2001 года — 258. У 1940—2013 гадах цэнтр Навадворскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1829 год — 404 чал., у тым ліку 105 хрысціян і 299 іўдзеяў[1]; 1860 год — 501 чал.; 1863 год — 348 чал.; 1869 год — 509 чал.[2]; 1886 год — 708 чал.; 1897 год — 822 чал., у тым ліку 664 іўдзеі
  • XX стагоддзе: 1905 год — 977 чал.; 1919 год — 691 чал.; 1921 год — 655 чал.; 1937 год — 655 чал.; 1940 год — 821 чал.; 1998 год — 695 чал.[3]; 2000 год — 659 жыхароў, 381 двор[4].
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 года — 611 чал.[5]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Новым Двары працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  2. Соркіна 2010, с. 380.
  3. ЭГБ 1999.
  4. БелЭн 2000.
  5. Памяць. Шчучынскі раён 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]