Новы Уборак
Вёска
Новы Уборак
|
Но́вы Убо́рак[1] (трансліт.: Novy Uborak, руск.: Новый Уборок) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У 1917 годзе пасяленне было вядома як урочышча Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
У 1966 г. да в. Новы Уборак быў далучаны Пасёлак Сінчанскай МТС.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1917 год — 2 гаспадаркі, 11 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 года — 75 двароў, 558 жыхароў.
Чыгунка[правіць | правіць зыходнік]
Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Вяленскі
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзібна-паркавы ансамбль «Вілень». Палац пабудаваны на мяжы XIX i XX стст. і належаў сям'і двараніна Мурвінскага Міхала Іванавіча. На яго будаўніцтва цэглу прывозілі з Бабруйска.[2] У час рэвалюцыі гаспадар маёнтка быў вымушаны пераехаць у Польшчу, а яго маёмасць перайшла да саветаў. Пасля, тут была школа, потым мтс.[3]. Цяпер на гэтым месцы функцыянуе Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. У снежні 2015 года скончана рэканструкцыя корпуса, які быў пабудаваны ў 1904 годзе[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ https://radzima.org/be/mesto/novy-uborak.html
- ↑ http://radzima.aiv.by/be/fota/33018.html(недаступная спасылка)
- ↑ https://strada.by/story/view/61
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх