Нягневічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Нягневічы)
Аграгарадок
Нягневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 098 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231429
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243835036
Нягневічы на карце Беларусі ±
Нягневічы (Беларусь)
Нягневічы
Нягневічы (Гродзенская вобласць)
Нягневічы

Нягне́вічы[1] (трансліт.: Niahnievičy, руск.: Негневичи) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Нягневіцкага сельсавета. Насельніцтва 1098 чал. (2008). Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Навагрудка, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Нягневічы датуецца 1401. У 1428 сяло ўваходзіла ў склад Наваградскай зямлі і знаходзілася ва ўладанні вялікага князя Вітаўта, які падараваў яго сваёй жонцы Ульяне Гальшанскай.

Касцёл у міжваенны час
Хлебазапасны магазін, узяты ў 1927 годзе ў арэнду і ператвораны мясцовымі сябрамі Таварыства беларускай школы ў грамадскае месца, дзе ставіліся тэатральныя пастаноўкі і ладзіліся лекцыі.

У сяр. XV ст. Нягневічы сталі цэнтрам маёнтка Радзівілаў у Наваградскім павеце. З 1600 у мястэчку праводзілся кірмашы.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у 1706 Нягневічы спаліла шведскае войска. Станам на 1757 тут было 67 хрысціянскіх і 29 яўрэйскіх дамоў, працавала карчма.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Нягневічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. У 1809 мястэчка набыў граф А. Храптовіч. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 90 двароў, 98 дамоў, народнае вучылішча, 2 царкоўнапрыходскія школы, 2 царквы, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, мяшчанская ўправа, 8 крам, сыраварня, карчма.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Нягневічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградскім павеце. У гэты час тут было 53 жылыя будынкі.

У 1939 Нягневічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 тут было 414 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Нягневічах працуюць гімназія (на 1 верасня 2007 — 262 дзяцей), бальніца сястрынскага дагляду (на 25 ложкаў), амбулаторыя, пошта, філіял АСБ Беларусбанк № 416, лазня на 30 месцаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельскагаспадарчыя кааператывы: «Нягневічы», «Камунар-агра»
  • СП «Валорэкс»
  • Кацельная РУП ЖКГ г. Наваградак

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква на старым здымку

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На могілках знаходзіцца пахаванне салдат Першай і Другой Сусветных войнаў

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца могілкавая (XVIII ст.)
  • Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Славутыя землякі[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы пахаваны беларускі грамадскі актывіст Георгій Мікалаевіч Каржанеўскі (1949—2014).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Негняві́чы
  2. Міхаіл Спірыдонаў. Нягневічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 339.
  3. Цесевич, Платон Иванович

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]