Орхава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Орхава)
Вёска
Орхава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 222 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225025
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212843051
Орхава на карце Беларусі ±
Орхава (Беларусь)
Орхава
Орхава (Брэсцкая вобласць)
Орхава

О́рхава[2] (трансліт.: Orchava, руск.: Орхово) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана за 70 км на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Уладава, на поўдні і ўсходзе дзяржаўная граніца з Украінай, на захадзе — з Польшчай. Аўтадарогай звязана з Брэстам. Каля вёскі вадасховішча Орхава[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1870 года маёнткам валодаў пан Каншэўскі, пазней — граф Замайскі. Фальварку належала 417 дзесяцін зямлі.

У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Дамачаўскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 26 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 579 сялянскіх душ (1858)
  • 121 двор, 727 жыхароў (1897)
  • 1047 жыхароў (1905)
  • 22 двары, 151 жыхар (1921)
  • 104 гаспадаркі, 265 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]