Падгацце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Падгацце)
Вёска
Падгацце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Падгацце на карце Беларусі ±
Падгацце (Беларусь)
Падгацце
Падгацце (Мінская вобласць)
Падгацце

Падга́цце[1] (трансліт.: Padhaccie, руск.: Подгатье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 26,5 км ад Мінска, 18,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад гаццю. Гаць — насціл з бярвён або галля праз топкае месца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні (яна ж Маркаўшчына). Належала да дамена Самуэлева, уласнасць Радзівілаў, потым Вітгенштэйнаў[2], з 1879 года ўласнасць Эмерыка Чапскага.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1870 — 11 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 — 13 двароў, 88 жыхароў
  • 1917 — 9 двароў, 59 жыхароў
  • 1960 — 61 жыхар
  • 1999 — 17 жыхароў
  • 2002 — 5 двароў, 8 жыхароў
  • 2010 — 6 жыхароў
  • 2012 — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Дальняя вуліца
  • Дачная вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Палявая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1887, с. 383.
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]