Паддуб’е (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Паддуб’е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Паддуб’е на карце Беларусі ±
Паддуб’е (Віцебскі раён) (Беларусь)
Паддуб’е (Віцебскі раён)
Паддуб’е (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Паддуб’е (Віцебскі раён)

Падду́б’е[1] (трансліт.: Paddubje, руск.: Поддубье) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 14 км на ўсход ад Віцебска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе сяльцо. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскім павеце Віцебскай губерняў. У XIX стагоддзі вёска пры возеры Паддуб’е, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Маёнтак (2012 дзесяцін зямлі) — казённая ўласнасць. У склад маёнтка Паддуб’е ўваходзілі 14 вёсак. Да 7 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Вымнянскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]