Панізоўе (Лагойскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Панізоўе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 46 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223111
Аўтамабільны код
5
Панізоўе на карце Беларусі ±
Панізоўе (Лагойскі раён) (Беларусь)
Панізоўе (Лагойскі раён)
Панізоўе (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Панізоўе (Лагойскі раён)

Панізо́ўе[1] (трансліт.: Panizoŭje, руск.: Понизовье) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Гайна. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Размешчана за 8 км на ўсход ад Лагойска. Панізоўе ўваходзіць у склад Лагойскага сельсавета. Колькасць насельніцтва на 2003 г. склала 87 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 ст. вёска ў складзе фальварка Заазер'е, уласнасць віленскага капітула, у другой палавіне ўладанне Тызенгаўзаў і Тышкевічаў.

Паводле рэвізіі 1795 г. 16 двароў, 126 жыхароў. У 1811 г. вёска, 87 рэвізскіх душ мужчынскага полу, уласнасць графа П. Тышкевіча. У 1813 г. на могілках пабудавана драўляная Свята-Міхайлаўская царква. У 1833 г. у складзе маёнтка Лагойск. З 1866 г. вёска адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыход Свята-Мікалаеўскай царквы.

Помнікі архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Канюшня. Пабудаваная з дрэва ў 1912 г.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Міхайлаўская царква. Пабудавана ў 1813 г. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. Знаходзілася на могілках. Была пабудавана прамавугольным у плане зрубам (12,5 х 10,5 х 5,5 сажня). Над яго двухсхільным дахам узвышалася 4-слуповая званічка, 2 бакавыя вокны асвятлялі малітоўную залу. Была прыпісана да Свята-Мікалаеўская царквы ў Лагойску.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]