Парэчча (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Парэчча, Пухавіцкі раён)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Парэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
урочышча Парэчча
Вёска з
Насельніцтва
86 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Парэчча на карце Беларусі ±
Парэчча (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Парэчча (Пухавіцкі раён)
Парэчча (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Парэчча (Пухавіцкі раён)

Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 30 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар'інай Горкі, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Пціч.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі паходзіць ад мсцовасці (урочышча Парэчча).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1588 г. сяло, цэнтр воласці ў маёнтку Койданава ў Менскім павеце Менскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

З 1793 г. — у Расійскай імперыі. У канцы XIX ст. — сяло Порашаў у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. сяло Парэчча ў Амельнянскай воласці Ігуменскімага павету. У 1858 г. вёска ў Парэцкай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. узгадаваецца праваслаўная царква (пабудавана ў 1840г., з дрэва).

У 1894—1914 гг. у маёнтку Парэчча працаваў лесапільны завод (у 1913 годзе працавала 118 чалавек)[2]. У 1892—1915 гг. дзейнічаў шклозавод (у 1895 годзе вырабляў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло, працавала 111 чалавек)[2].

У 1897 годзе дзейнічала прыходская царква, хлебазапасная крама, лаўка, пітная ўстанова, лесапільны і шклярны заводы. У 1898 годзе адкрыта царкоўная школа.

У пачатку XX ст. побач земляробствам і жывёлагадоўляй былі распасюджаны промыслы: прадзенне, ткацтва, вышыванне, вязанне, пляценне кошыкаў з маладых дубцоў ракітніку, з каранў дрэў, лапцей з ліпавай кары, віццё вяровак, шыццё адзення з даматканіны, выраб простай конскай збруі (аброцяў, лейцаў і інш.), начовак, цэбраў, даёнак, бочак, вёдраў і іншых хатніх рэчаў з дрэва, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў. Некаторыя сяляне ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займаліся адыходнымі промасламі: наймаліся нарыхтоўваць дровы, будаўнічы лес, сплаўляць лес па р. Пціч і іншых рэках.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвашла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюціі 1917 г. тут створана працоўная школа 1-ай ступені. У 1922 г. вучылася 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Культура" ("Арэшкавічы"), працавала кузня.

З 1938 года вёска.

З канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Падчас вайны жыхары в. Парэчча здзейснілі подзьвіг, яны цэлай вёскай далі прытулак габрэйскім дзецям. На сёння ў Беларусі вядома каля 700 чалавек — «праведнікаў народаў свету».

24.11.1966 г. да Парэччы была далучана вёска Ніва.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 год — 38 двароў, 319 жыхароў.
  • 1897 год — 90 двароў, 600 жыхароў.
  • пачатак XX ст. — 121 двор, 743 жыхары.
  • 1999 год — 173 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 год — 80 двароў, 136 жыхароў.
  • 2009 год — 86 жыхароў[5].
  • 2010 год — 86 жыхароў.

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнік «Праведнікам свету»
Мемарыял у памяць пра партызанаў.
  • Помнік «Праведнікам свету». Усталяваны ў 2000 годзе былымі вязнямі, якія збеглі з Мінскага гета [6].
  • Мемарыял у памяць пра партызанаў.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Праабражэння Гасподняга (1840 г. — 1950-x.).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 157.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района»(руск.) 
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  5. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года
  6. http://www.gorka.by/?p=43271

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]