Прудок (Даўгапольскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Прудок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218838088
Прудок на карце Беларусі ±
Прудок (Даўгапольскі сельсавет) (Беларусь)
Прудок (Даўгапольскі сельсавет)
Прудок (Даўгапольскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Прудок (Даўгапольскі сельсавет)

Прудо́к[1] (трансліт.: Prudok, руск.: Прудок), Вараб’і[2] — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.

Вёска знаходзіцца каля ракі Прудніца (Копань), за 0,4 км на поўнач ад возера Жодзень. Каля паўночнай ускраіны вёскі працякае рака Свіна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, у складзе казённага маёнтка Мошнікі. У канцы XIX — пачатку XX ст. у складзе Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета. З 20.08.1924 г. вёска ў Іванаўскім (з 9.10.1929 г. Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20.02.1938 г. — Віцебскай вобласці). У 1930-х гг. у вёсцы створаны калгас «Чырвоны Прудок». У 1959 г. пасёлак Прудок (Вараб’і). З 1970 года ў складзе саўгаса «Іванаўка». З 2 верасня 1998 г. вёска Прудок у складзе Даўгапольскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1905 год — 39 жыхароў, 3 двары;
  • 1926 год — 33 жыхары, 6 двароў;
  • 1959 год — 63 жыхары;
  • 1970 год — 36 жыхароў;
  • 1.1.2002 г. — 1 жыхар, 1 двор[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 860. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 860. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]