Псярцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Псярцы)
Вёска
Псярцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Псарцы[1]
Насельніцтва
15 чалавек (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовы індэкс
231545
Аўтамабільны код
4
Псярцы на карце Беларусі ±
Псярцы (Беларусь)
Псярцы
Псярцы (Гродзенская вобласць)
Псярцы

Псярцы́[2] (трансліт.: Psiarcy, руск.: Псярцы) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, назва паходзіць ад «псяроў» — людзей, якія даглядалі паляўнічых сабак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя з 1765 года з «Інвентароў старостваў Гродзенскага павета». У XIX стагоддзі Псярцы — вёска Лідскага павета, уладанне Вільканцоў. У 1844 годзе — 33 двары. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў, паводле ўказа ад 10 снежня 1865 года, прымусова прададзена Тодарам Вільканцом Пятру Ушакову за 1271 рубель[3]. У 1888 годзе — у Васілішкаўскай воласці, 27 дамоў, 243 жыхары. У 1905 годзе ў вёсцы 322 жыхары. У 1908 годзе — 34 гаспадаркі. З 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1926 годзе налічвала 53 двары, 293 жыхары[4]. З 12 кастрычніка 1940 года ў Шайбакпольскім сельсавеце (20 красавіка 1962 года перайменаваны ў Лычкаўскі) Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай, з 20 верасня 1944 года — Гродзенскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — у Шчучынскім раёне. З 12 сакавіка 1973 года ў Бакштаўскім сельсавеце[5]. З 2002 года ў Васілішкаўскім сельсавеце[6]. У 1940 годзе вёска налічвала 73 двары, 387 жыхароў. У 1950 г. створаны калгас «1 Мая». У 1964 г. — 79 двароў, 390 жыхароў, пачатковая школа, крама.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе ў Псярцах паўстаў хор народнай песні, які складаўся з найстарэйшых жыхароў вёскі (харысты — Г. Маркевіч, В. Публіцэвіч, М. Дашкевіч і іншыя, акардэон — Язэп Зубрык). Хор быў вельмі папулярны не толькі сярод навакольных вёсак, быў вядомы на агульнадзяржаўным узроўні, часта з'яўляўся ў перадачах беларускага тэлебачання[7], згаданы м.інш. ў The Journal of Byelorussian Studies[8].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Юзаф Дзежыц[pl] — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Вышэйшай сельскагаспадарчай школы ва Вроцлаве, з 1974 г. — прафесар Вроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытуту, з 1981 г. — дэкан факультэта меліярацыі гэтага інстытуту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, 40 падручнікаў і манаграфій. У 1944—1945 гг. працаваў настаўнікам у псярэцкай пачатковай школе[9].

Зноскі

  1. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/244
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. http://pawet.net/library/history/city_district/war/1862/Паўстанне_1863_г._на_Лідчыне.html
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  7. https://www.youtube.com/watch?v=ZxX1UwDRpgU
  8. http://belarusjournal.com/sites/default/files/JBS_1971_6_Chronicle%20for%201970_0.pdf
  9. http://virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=3251 Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]