Пэлх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Пэлх)
Вёска
Пэлх
польск.: Pełch
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 255 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
17-322
Пэлх на карце Польшчы ±
Пэлх (Польшча)
Пэлх
Пэлх (Падляскае ваяводства)
Пэлх

Пэлх (польск.: Pełch) — вёска ў Польшчы, уваходзіць у Падляскае ваяводства, Семятыцкі павет, гміна Пэрляева. Яна знаходзіцца прыкладна ў 6 км да паўночнага захаду ад Пэрляева, у 32 км да паўночнага захаду ад Семятычаў, і 73 км да паўднёвага захаду ад Беластока.

У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў Ломжынскае ваяводства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1434 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падарыў землі, у склад якіх уваходзіла вёска Пэлх, шляхцічу Мікалаю Насуце з Мендзыжэца[2]. Пазней землі належалі Касінскім, Вадынскім, Аборскім і Асалінскім з Рудкі. У 1861 годзе ў вёсцы быў скасаваны прыгон[3].

Вёска Пэлхі (руск.: Пелхи) на карце Шуберта (1866)

У канцы XIX стагоддзя Пэлх была сялянскай вёскай на рацэ Пэлхаўка, з фальваркам Стэфанава, у Бельскім павеце Гродзенскай губерні. У сяле было 40 хат і 431 жыхар. Таксама тут былі вадзяны млын, пясчаная глеба, вырошчвалася жыта, няшмат сенажацяў, а мясцовы лес выкарыстоўваўся для будаўніцтва[4].

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810082-0403270?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 413.
  3. [1]
  4. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 937.