Пясчанка (Здзітаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пясчанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 78 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Пясчанка на карце Беларусі ±
Пясчанка (Здзітаўскі сельсавет) (Беларусь)
Пясчанка (Здзітаўскі сельсавет)
Пясчанка (Здзітаўскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Пясчанка (Здзітаўскі сельсавет)

Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1874 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе ў Бярозаўскай воласці, дзейнічалі школа, 2 піцейныя дамы. Паводле перапісу 1897 года ў Картуз-Бярозскай воласці, дзейнічалі народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба ва ўладанні мешчаніна Антона Занозінскага.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Углянскага с/с. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1949 годзе жыхары вёсак Здзітава, Угляны і Пясчанка былі аб'яднаны ў калгас імя Молатава, які ў 1959 годзе далучаны да саўгаса «Прамень». З 18 студзеня 1988 года ў Здзітаўскім сельсавеце.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на поўдзень, забудова двухбаковая, рэдкая, у паўднёвай частцы ўшчыльную падыходзіць да в. Шылін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]