Пясчанка (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пясчанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213125
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244820096
Пясчанка на карце Беларусі ±
Пясчанка (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Пясчанка (Магілёўскі раён)
Пясчанка (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Пясчанка (Магілёўскі раён)

Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. Згадваецца ў 1752 годзе пры размежаванні з суседняй вёскай Лубнішча, што ўваходзіла ў склад Княжыцкага графства[3].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. 9 студзеня 1944 года 121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева правёў бой, каб выратаваць мірных жыхароў ад знішчэння і вывазу на катаржныя работы ў Германію[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  3. НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 32, с. 806
  4. Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]