Радкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Радкоў)
Вёска
Радкоў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
4
Насельніцтва
6[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247303
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240804051
Радкоў на карце Беларусі ±
Радкоў (Беларусь)
Радкоў
Радкоў (Гомельская вобласць)
Радкоў

Радко́ў[2] (трансліт.: Radkoŭ, руск.: Радков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 26 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 256 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці), на захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, на ўсходзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Крукавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях Леніна», працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (146 двароў са 149) і забілі 120 жыхароў[3]

У снежні 1943 года карнікі забілі яшчэ 9 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўночнай ускраіне вёскі; у 1966 годзе пастаўлены абеліск). 94 жыхары загінулі на фронце.

Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941—1945 гг.[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча, імя, імя па бацьку Год нар. Званне Пасада Дата смерці Месца пахавання Найбліжэйшая радня
Казакоў Сямён Фёдаравіч[4] 1913 Чырвонаармеец Стралок 19.03.1944 г. Ковель Жонка Казакова Еўдакія Фёдараўна
Селівон Мікалай Сцяпанавіч[5] 1928 Чырвонаармеец Стралок 18.02.1945 Грос Эзерыц, Германія Бацька Селівон Сцяпан

Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія прапалі без вестак у 1941—1945 гг.[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча, імя, імя па бацьку Год нар. Званне Пасада Дата смерці Месца пахавання Найбліжэйшая радня
Ігнатовіч Якаў Фёдаравіч[6] 1898 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Марыя Сямёнаўна
Ігнатовіч Ціхан Цярэнцевіч[7] 1903 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Вера Навумаўна
Ігнатовіч Даніла Цярэнцевіч[8] 1898 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Яўгенія Піліпаўна
Ігнатовіч Павел Яфімавіч[9] 1912 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Просся Яўгенаўна
Ігнатовіч Дзмітрый Данілавіч[10] 1908 Радавы Стралок Невядома Невядома Бацька Ігнатовіч Даніла Іванавіч
Палуян Дзямян Сцяпанавіч[11] 1912 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Палуян Вольга Данілаўна

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 4 двары, 6 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 31 двор, 261 жыхар (паводле перапісу).
  • 1925 год — 96 двароў.
  • 1940 год — 149 двароў, 750 жыхароў.
  • 1959 год — 191 жыхар (паводле перапісу).
  • 1997 год — 14 двароў, 26 жыхароў.
  • 2004 год — 8 двароў, 11 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Асобы, звязаныя з Радковам[правіць | правіць зыходнік]

  • Грэг Ігнатовіч (Greg Ignatovich)[13] — заснавальнік і кіраўнік найбуйнейшай музычнай пляцоўкі ў Грэцыі Vagabond founder & CEO. Дыджэй. Вядомы сваімі выступамі ў Грэцыі, Македоніі, ЗША, Расіі. Сын беларуса-эмігранта, праўнук селяніна з Радкова Паўла Ігнатовіча.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Радков. Белорусские деревни, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны//НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.2650. Л.28; НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.1630. Л.21-22, 36; НАРБ. Ф.861. Оп.1. Д.12. Л.60-61
  4. [ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=56234346]
  5. [1]
  6. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  7. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  8. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  9. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  10. [2]
  11. [ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=61331042 Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.]
  12. «Рэгіянальная газета» Архівавана 18 мая 2013.
  13. https://www.residentadvisor.net/dj/gregignatovich Архівавана 28 студзеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]