Радчыцк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Радчыцк)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Радчыцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
535 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225525
Аўтамабільны код
1
Радчыцк на карце Беларусі ±
Радчыцк (Беларусь)
Радчыцк
Радчыцк (Брэсцкая вобласць)
Радчыцк

Ра́дчыцк[1] (трансліт.: Radčyck, руск.: Радчицк) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радчыцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912

Млоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 годзе згарэла. У тым жа годзе яна была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнелай царквы, у 1841 годзе была ўзведзена мураваная прыхадская царква.

У 1863 годзе адкрылася земскае народнае вучылішча. На 1886 год — сяло, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 года з’явіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасная лаўка, піцейны дом.

З 1921 па 1939 год — у складзе міжваеннай Польшчы. У 1921—1923 гадах — цэнтр Радчыцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства, з 1923 па 1939 гады гміна знаходзілася ў складзе Столінскага павета.

Каля Радчыцка пахаваны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, верагодна ўладальнік мясцовага маёнтка, забіты сялянамі за падтрымку паўстання[2].

Сёння ў вёсцы працуе сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя і аддзяленне сувязі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 66 двароў, 792 жыхары; 1897 год — 176 двароў, 1128 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 246 двароў, 1329 жыхароў; 1921 год — 274 двары, 1554 жыхары; 1939 год — 470 двароў, 2373 жыхары; 1959 год — 660 жыхароў; 1970 год — 1233 жыхары; 1980 год — 1025 жыхароў; 1999 год — 689 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 277 двароў, 645 жыхароў; 2010 год — 535 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́чыцк
  2. Вабішчэвіч, А. Да пытання стану могілак на Століншчыне ў міжваенны час // ARCHE. — 2014. — № 7,8. — С. 370—372
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с. С. 224.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]