Распуцце

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Распуцце)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Распуцце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Распуцце на карце Беларусі ±
Распуцце (Беларусь)
Распуцце
Распуцце (Мінская вобласць)
Распуцце

Распу́цце[1] (трансліт.: Raspuccie, руск.: Распутье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва дадзена ад мясцовасці, дзе заснавана пасяленне.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1921 г. адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой вучыліся каля 30 дзяцей (1922 г.).

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У 1943 г. вёска спалена, быў забіты 1 жыхар.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 38 двароў, 275 жыхароў.
  • 1917 год — 37 двароў, 256 жыхароў
  • 1940 год — 28 двароў, 78 жыхароў
  • 1999 год — 14 жыхароў
  • 1 студзеня 2002 год — 7 двароў, 9 жыхароў.
  • 2010 год — 6 жыхароў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]