Свіслач (Асіповіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Свіслач
Śvisłač. Сьвіслач (1914).jpg
Касцёл
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Паштовы індэкс
213714
Аўтамабільны код
6
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Свіслач (Асіповіцкі раён)
Свіслач (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Свіслач (Асіповіцкі раён)

Сві́слач[1] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, пры ўтоку ракі Свіслач у Бярэзіну. Адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 852 чал. (1999). Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Асіповічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мястэчка і замак, 19001912

На мяжы XIXIII стст. на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[2]. У XIV ст. Свіслач зрабілася цэнтрам княства, пазней — староства. У 1506 мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 — маскоўскія захопнікі[3].

У сяр. XVI ст. Свіслач перайшла ва ўладанні Гарабурдаў гербу Габданк. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1648 Свіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у Трынаццацігадовую вайну (16541667) у верасні 1654 — загон І. Залатарэнкі. У 1705 у мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў[4].

У XVIII ст. мястэчка належала Завішам герба «Лебедзь». Пасля, належала Незабытоўскім герба «Любіч».[5]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1812 з'яўлялася асноўнай штаб-кватэрай генерала Дамброўскага. Станам на 1886 у мястэчку было 46 двароў, 2 школы, валасная ўправа, 2 царквы, касцёл, пошта, 40 крамаў.

У 1919 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў 1924 зрабілася цэнтрам раёна1931 цэнтр сельсавета)[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Свіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае дзіцячы санаторый «Свіслач».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл і кляштар францысканцаў
  • Сінагога
  • Сядзіба
  • Царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 264.
  3. Свіслач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 559.
  4. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 453.
  5. Żyskar Józefat. "Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych". Warszawa-Peterburg. 1913
  6. Саврицкий Дм. Как это было // Асіповіцкі край. — Асіповічы: 2012. — № 7 февраля.
  7. Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 265.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]