Скураты (Івацэвіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Скураты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
136 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовыя індэксы
225264
Аўтамабільны код
1
Скураты на карце Беларусі ±
Скураты (Івацэвіцкі раён) (Беларусь)
Скураты (Івацэвіцкі раён)
Скураты (Івацэвіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Скураты (Івацэвіцкі раён)

Скураты́[1] (трансліт.: Skuraty, руск.: Скураты) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 23 кастрычніка 1597 года як вёска Косаўскай воласці Слонімскага павета, якая была ў арэндзе ў пана Дзмітрыя Васільевіча Кіяніна[2]. Сяло невялікае, ворнай зямлі было ўсяго “волок шесть, моркгов шестнадцать, прутов дванадцать пол”.

У 1846 у вёсцы было 42 дамы, у якіх пражывала 328 чалавек. Усе разам яны мелі 463 дзесяціны ворнай зямлі, 144 дзесяціны сенакосу. У вёсцы было 11 коней, 92 валы, 54 каровы, 140 авечак, 83 свінні, 9 пчаліных вульяў. За валоданне зямлёй сяляне павінны былі плаціць грашовы чынш.

у 1905 годзе ў вёсцы жылі 617 чалавек[3].

Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Бялавіцкага сельсавета[4], да 17 лістапада 1980 года — у склад Верашкоўскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 год — 144 чалавекі

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Акты ВКЛ, т.14, ст.78
  3. Указатель населения Гродненской губерни, 1905, ст.135
  4. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]