Слабодка (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Слабодка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
34
Насельніцтва
46[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247311
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240828076
Слабодка на карце Беларусі ±
Слабодка (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Слабодка (Акцябрскі раён)
Слабодка (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Слабодка (Акцябрскі раён)

Слабо́дка[2] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 34 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 21 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да цэнтра ледзь скрыўленай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы. Клуб, крама.
Помнік «Беларусь партызанская». За 0,5 км на ўсход ад вёскі. Устаноўлены ў гонар баявых дзеянняў савецкіх воінаў і партызан Акцябршчыны і на ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў і народных мсціўцаў, што загінулі на тэрыторыі раёна ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1982 годзе насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена скульптура жанчыны з вінтоўкай і хлопчыка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Па каралеўскаму прывілею 1775 года ў валоданні абознага літоўскага М. С. Лапаты. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Качай-Балота, пасля — дзяржаўнае ўладанне. На 1870 год належала да Зелянковіцкай сельскай грамады Брожскай воласці Бабруйскага павета і была прыпісана да Зелянковіцкай праваслаўнай царквы. Па стану на 1897 год Слабодка (яна ж Качай-Балотная Слабодка) — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. На 1925 год у Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 6 двароў і забілі 34 жыхары. У 1944 годзе акупанты стварылі тут канцлагер, дзе ўтрымоўваліся 3000 чалавек, якія выкарыстоўваліся на працах па пабудове абарончых збудаванняў. 24 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 34 двары, 46 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 7 двароў, 69 жыхароў.
  • 1844 год — 9 двароў.
  • 1897 год — 27 двароў, 203 жыхары (паводле перапісу).
  • 1925 год — 70 двароў.
  • 1940 год — 80 двароў, 350 жыхароў.
  • 1959 год — 374 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 54 двары, 105 жыхароў.
  • 2004 год — 47 гаспадарак, 82 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]