Слопішчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Слопішчы)
Вёска
Слопішчы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Слопішчы на карце Беларусі ±
Слопішчы (Беларусь)
Слопішчы
Слопішчы (Мінская вобласць)
Слопішчы

Сло́пішчы[1] (трансліт.: Slopiščy, руск.: Слопищи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 49 км на захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Кавалёўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належалі да дамена Сяргеевічы Юзафа Прозара. Праз вена дачкі Юзафа Прозара Барбары Слопішчы перайшлі да Францішка Букатага[d].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Вёска ўваходзіла ў Ігуменскі павет Мінскай губерні. У XIX ст. належала да дамена Кавалевічы Ліпскіх, у другой палове XIX ст. уласнасць Пятра Папова, пазней Івана Андрэевіча Бунге[2]. У 1872 годзе заснаваны смалакурны завод, ад яго ўтварылася вёска Смаляры (Смалярня)[A]. У канцы XIX ст. у Шацкай воласці. Акрамя Слопішча, была распаўсюджаная назва Злобішча[2].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У студзені 1943 года нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 4 двары, 25 жыхароў
  • 1897 год — 17 двароў, 95 жыхароў
  • 1908 год — 15 двароў, 66 жыхароў
  • 1917 год — 19 двароў, 135 жыхароў
  • 1940 год — 25 двароў, 140 жыхароў
  • 1960 год — 116 жыхароў
  • 1999 год — 35 жыхароў
  • 2002 год — 15 гаспадарак, 26 жыхароў
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2012 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[5]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пасёлак Смалярны, які на той час уваходзіў у Сяргеевіцкі сельсавет. Перад вайной пасёлка не стала, у прымусовым парадку людзей вынудзілі пераехаць у суседнія вёскі - Валасач і Слопішчы, і людзі пераехалі. У Валасач пераехалі амаль усе, а ў 1942 годзе Валасач быў спалены фашыстамі. Напярэдадні Другой сусветнай вайны ў пасёлку Смалярныбыло 8 двароў, 39 жыхароў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сло́пішча, н.
  2. а б Jelski A. 1889, с. 830.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слопішчы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 184. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Słopiszcze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — 1889. — С. 830. — 960 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]