Смалоўка (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Смалоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
14
Насельніцтва
20[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247321
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240832036
Смалоўка на карце Беларусі ±
Смалоўка (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Смалоўка (Акцябрскі раён)
Смалоўка (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Смалоўка (Акцябрскі раён)

Смало́ўка[2] (трансліт.: Smaloŭka, руск.: Смоловка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 23 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 252 км ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні мяжуе з лесам і ўрочышчам Воўчы Бор.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца з поўдня кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе — хутар у Камаровіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Асабліва хутка вёска расла ў 1920-я гады. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 6 двароў і забілі 4 жыхары. 14 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 14 двароў, 20 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 4 двары, 22 жыхары.
  • 1940 год — 39 двароў, 174 жыхары.
  • 1959 год — 247 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 38 двароў, 74 жыхары.
  • 2004 год — 31 двор, 48 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]