Смуга (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Смуга)
Вёска
Смуга
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 112 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846076
Смуга на карце Беларусі ±
Смуга (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Смуга (Брэсцкі раён)
Смуга (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Смуга (Брэсцкі раён)

Сму́га[1] (трансліт.: Smuha, руск.: Смуга) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі, які належаў пану Ф. Ягміну. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін, ветраны млын. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся аднайменны пасёлак (1 двор, 6 жыхароў, кузня).

У 1905 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 вяскоўцаў. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсавета[2]. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Стоўпы[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 251 сялянская душа (1858)
  • 428 жыхароў (1897)
  • 586 жыхароў (1905)
  • 19 двароў, 91 жыхар (1921)
  • 256 жыхароў (1959)
  • 211 жыхароў (1970)
  • 44 гаспадаркі, 98 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]