Стайкі (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стайкі
Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 458 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225315
Аўтамабільны код
1
Стайкі на карце Беларусі ±
Стайкі (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Стайкі (Баранавіцкі раён)
Стайкі (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Стайкі (Баранавіцкі раён)

Ста́йкі[1][2] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Насельніцтва 551 жыхар, 219 гаспадарак (2005).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана за 23 км на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск, за 225 км ад Брэста[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку XX стагоддзя маёнтак у Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Стайкаўскага сельсавета[4].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 35 вяскоўцаў.

Да Стаек далучаны суседнія вёскі Ламаты, Зараўе, Некрашы.

З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вольнаўскага сельсавета[5], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета[6].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць калгасная сядзіба, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Госкартгеоцентр Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  6. РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]