Старадубава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Старадубава)
Вёска
Старадубава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Дубава
Колькасць двароў
4
Насельніцтва
5 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3751771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Старадубава на карце Беларусі ±
Старадубава (Беларусь)
Старадубава
Старадубава (Мінская вобласць)
Старадубава

Стараду́бава[1] (трансліт.: Staradubava, руск.: Стародубово) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. У 2012 годзе 4 двары, 5 жыхароў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча вядомае з 1789 г. Як засценак Дубава ў Маркаўскім старостве. Тры двары («дымы»).

У 1907 годзе на двух участках (41 дзесяціна) зямлі жылі 39 чалавек (5 сем'яў).

У перыяд Першай сусветнай вайны ў непасрэднай блізасці ад лініі фронту з боку расійскай арміі.[2]

У 1938 годзе — вёска Старое Дубава ў Вішнеўскай вясковай гміне Вілейскага павета. 8 двароў, 54 жыхары.

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

У 2003 годзе 7 двароў, 13 жыхароў[3].

Капліца ў Старадубаве[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэння ў Старадубаве была пабудавана ў 1934 годзе. У святыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыязджалі святары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 года. У гэтым годзе яе разабралі і перавезлі ў цэнтр сельсавета вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011 годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранцы.[4]

У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[4]

На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асвячэнне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 года. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.[5]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Страшныя тайны вёскі Старадубава на Вілейшчыне(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
  3. Нарачанка і яе берагі 2013, с. 370—371.
  4. а б Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
  5. Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць Архівавана 7 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]