Стараселле (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Стараселле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 252 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовы індэкс
222027
Аўтамабільны код
5
Стараселле на карце Беларусі ±
Стараселле (Крупскі раён) (Беларусь)
Стараселле (Крупскі раён)
Стараселле (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Стараселле (Крупскі раён)

Старасе́лле[1] (трансліт.: Starasiellie, руск.: Староселье) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад горада Крупкі[2], за 131 км ад Мінска[2], за 16 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі[2], каля левага берага ракі Блудыня[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як фальварак Стараселле Крупскага графства князёў Сангушкаў. Аднаасобны іх уладальнік, вялікі маршалак літоўскі Павел Караль Сангушка памёр у 1750 годзе, частку маёнткаў ён запісаў жонцы Барбары з роду Дунінаў, а рэшту сынам Юзафу Паўліну, Гераніму і Янушу. Сярод іншага паміж сынамі быў падзелены і маёнтак Крупка, або Крупскае графства, з фальваркам Стараселле, дваром і сялом Шыйка, мястэчкам Крупка, а таксама суседнія Талочынскае графства і Смалянскае княства, якія разам утваралі так званыя «беларускія маёнткі» Сангушкаў.

У XIX стагоддзі фальварак Стараселле адносіўся ўжо да маёнтка Грушка і быў ва ўладанні памешчыка Льва Стахоўскага. Леў Стахоўскі вядомы найперш актыўным удзелам падрыхтоўкі паўстання Кастуся Каліноўскага ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні ў 1862 годзе.

У 1884 годзе маёнтак Стараселле належаў ужо палкоўніку Антосю Леановічу Брадоўскаму.

З 1924 года да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Жаберыцкага сельсавета[4].

Галоўным святам вёскі лічылася Троіца — 12 чэрвеня, на які прыязджалі родныя жыхароў Стараселля з усіх ваколіц. Тутэйшых дзяцей і падлеткаў у гэты час жыхары суседскіх вёсак называлі «старасельскае бычча».

8-гадовая школа ў Стараселлі, куды з 1950-х гадоў хадзілі вучыцца дзеці з суседніх вёсак, у т.л. Лашанцаў.

У 2009 годзе паселішчу нададзены статус аграгарадка[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 год — 91 двор, 242 жыхары[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г БелЭн 2002.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 14—15. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 февраля 2009 г. № 94 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]