Старыя Грамыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Старыя Грамыкі)
Вёска
Старыя Грамыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2010)
СААТА
3208852101
Старыя Грамыкі на карце Беларусі ±
Старыя Грамыкі (Беларусь)
Старыя Грамыкі
Старыя Грамыкі (Гомельская вобласць)
Старыя Грамыкі

Стары́я Грамы́кі[1] (трансліт.: Staryja Hramyki, руск.: Старые Громыки) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[2].

Знаходзіцца на правым беразе ракі Беседзь, за 22 км на поўдзень ад Свяцілавічаў. У 1992 годзе вёска адселена ў сувязі з аварыяй на ЧАЭС.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ў гістарычных крыніцах вёска ўзгадваецца ў 1609 годзе. З 1726 года вядома як баярская ваколіца Грамыкі, у той час на 21 двор. Вёска Старыя Грамыкі адміністрацыйна адносіліся да Чачэрскага староства Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 519 жыхароў
  • 1910 год — 66 жыхароў
  • 1969 год — 211 жыхароў
  • 1989 год — 112 жыхароў
  • З 1992 года насельніцтва няма

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]