Стары Макрэц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Стары Макрэц)
Вёска
Стары Макрэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
10 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203832061
Стары Макрэц на карце Беларусі ±
Стары Макрэц (Беларусь)
Стары Макрэц
Стары Макрэц (Гомельская вобласць)
Стары Макрэц

Стары́ Макрэ́ц[1] (трансліт.: Stary Makrec, руск.: Старый Мокрец) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Лоеў.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленае археолагамі гарадзішча (у 400 м ад вёскі, на ўзвышшы сярод балот) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Краіна Саветаў», працавалі 2 ветракі (з 1904 і 1907 г.), 2 гамарні і воўначасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), знаходзіўся фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 17 двароў.
  • 1897 год — 33 двары, 190 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 39 двароў, 251 жыхар.
  • 1930 год — 36 двароў, 217 жыхароў.
  • 1940 год — 57 двароў.
  • 1959 год — 275 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў.
  • 2006 год — 7 гаспадарак, 10 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 3 — у працаздольным і 7 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]