Стасенкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стасенкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883091
Стасенкі на карце Беларусі ±
Стасенкі (Беларусь)
Стасенкі
Стасенкі (Віцебская вобласць)
Стасенкі

Ста́сенкі[1] (трансліт.: Stasienki, руск.: Стасенки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1770 годзе Стасенкі ў складзе маёнтка Брыгітполле Віцебскага ваяводства ВКЛ, уладальнік Гурко. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай далучана ў 1772 годзе да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Стасенкі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце), Віцебскай губерні.

Вёска ўваходзіла ў склад фальварку Антонаўка, які належаў маёнтку Брыгітполле. Паводле інвентара 1846 года ўласнасць Рафаіла Багдановіча. У пачатку XX стагоддзя вёска Стасенкі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска ў Пярноўскай сельскай грамадзе. Пасля вяртання ў склад БССР вёска з 20 жніўня 1924 года ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі.

20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць у якую ўвайшоў Суражскі раён. У часы Другой сусветнай вайны ў вёсцы было забіта 11 жыхароў.

16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчонкаўскага сельсавета быў перанесены ў в. Балашы і сельсавет стаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. 22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету.

Вёска ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — вёска Рабава).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 двароў, 73 жыхары (1846)
  • 9 двароў, 29 мужчын, 35 жанчын (1905)
  • 17 двароў, 103 жыхары (1926)
  • 25 двароў, 100 чалавек (1941)
  • 12 двароў, 22 жыхары (2000)
  • 4 жыхары (2009)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]