Стокі (Лідскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Стокі, Лідскі раён)
Вёска
Стокі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
7 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовы індэкс
231314
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236804081
Стокі на карце Беларусі ±
Стокі (Лідскі раён) (Беларусь)
Стокі (Лідскі раён)
Стокі (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Стокі (Лідскі раён)

Сто́кі[1] (трансліт.: Stoki, руск.: Стоки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1690 года Стокі ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, належалі да радзівілаўскіх маёнткаў, якія здаваліся ў заставу, іх трымаў Генрык Дамаслаўскі, падстараста ваўкавыскі[2].

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе вядомы двор Стокі, уласнасць князя Караля Радзівіла. Тут меліся карчма, стаў з крыніц, якія там выцякаюць, малы і неглыбокі, на якім знаходзіўся млын. Альховы гай ляжаў на некалькі сотняў крокаў[3].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. pawet.net

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]