Студзянец (Касцюковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Студзянец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2245
Паштовыя індэксы
213650
Аўтамабільны код
6
Студзянец на карце Беларусі ±
Студзянец (Касцюковіцкі раён) (Беларусь)
Студзянец (Касцюковіцкі раён)
Студзянец (Касцюковіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Студзянец (Касцюковіцкі раён)

Студзяне́ц[1][2], таксама вядомая як Сцюдзянец[2] (трансліт.: Studzianiec, руск.: Студенец) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Беладубраўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Касцюковічы, за 165 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Камунары[2]. На ўсход ад вёскі працякае рака Жадунька.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з пачатку XV стагоддзя як мястэчка ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе тут дзейнічалі школа і царква. З 1772 года Студзянец у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Студзянецкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Належала Свінвінавым. У 1846 годзе ў Студзянцы дзейнічалі паташны завод, смаляное прадпрыемства, 3 вінакурні, 3 сукнавальні, 7 вадзяных і 1 валовы млыны, 2 заезныя дамы. У фальварку дзейнічалі маслабойня, народнае вучылішча, канатна-льнотрапальнае прадпрыемства, бальніца для сялян. У 1880 годзе мястэчка належала Цярэшчанку. Дзейнічалі валасное ўпраўленне, 2 царквы. Два разы ў год адбываліся кірмашы.

У 1924—1959 гадах адміністрацыйны цэнтр Студзянецкага сельсавета[3], да 28 сакавіка 1996 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Касцюковіцкага гарсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1772 год — 65 жыхароў, 15 двароў[2].
  • 1799 год — 168 жыхароў, 42 двары[2].
  • 1880 год — 1571 жыхар, 130 двароў[2].
  • 1909 год — 1531 жыхар, 203 двары[2].
  • 2002 год — 242 жыхары, 115 двароў[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г д е ё ж з БелЭн 2002.
  3. Рашэнне выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віталёва В. В. Студзяне́ц, Сцюдзянец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219—220. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]