Суша (Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Суша, Лепельскі раён)
Вёска
Суша
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 153 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Аўтамабільны код
2
СААТА
2227825103
Суша на карце Беларусі ±
Суша (Лепельскі раён) (Беларусь)
Суша (Лепельскі раён)
Суша (Лепельскі раён) (Віцебская вобласць)
Суша (Лепельскі раён)

Су́ша[1] (трансліт.: Suša, руск.: Суша) — вёска ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці . Уваходзіць у склад Баброўскага сельсавета. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Сушанскага сельсавета[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы знаходзяцца рэшткі земляных умацаванняў, на паўвостраве паміж азёрамі Астраўкі і Цеменіца. Тут, у жніўні 1566 года, рускімі войскамі была пабудавана крэпасць Суша (старажытная назва Кап’ё) — адзін з перадавых апорных пунктаў рускай арміі ў час Лівонскай вайны. У 1567 і 1579 гадах пад сценамі ўмацаванняў адбыліся жорсткія баі паміж рускімі і войскамі Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 1579 года ўмацаванні гарадка разбураны. Захаваліся рэшткі абарончых валоў XVI стагоддзя (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г00052шыфр 213Г00052).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзіцца паміж азёрамі Цеменіца, Астраўкі, Вогзіна за 33 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель і чыгуначнай станцыі Лепель, за 105 км ад Віцебска[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 636 жыхароў, 307 двароў (2002)[3].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Су́ша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Лепель: план. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
  • Ткачоў, М. А. Рэшткі земляных умацаванняў (Суша) / М. А. Ткачоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 285—286.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]