Таварскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Таварскія)
Вёска
Таварскія
Уезд у вёску
Уезд у вёску
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
21 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Таварскія на карце Беларусі ±
Таварскія (Беларусь)
Таварскія
Таварскія (Мінская вобласць)
Таварскія

Тава́рскія[1] (трансліт.: Tavarskija, руск.: Товарские) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, 43 км ад Мінска[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месціцца за 1,9 км на паўднёвы захад ад Азярычына, 1,5 км на поўнач ад вёскі Кічка (Кічкі, цяпер вуліца ў межах вёскі Ленінскі), 1,6 км на поўнач ад Крыстампалля.

У пачатку вёскі, ва ўсходняй частцы, месціцца балота Камяное. На поўдні ад вёскі поле Калюга, на паўночным захадзе ўрочышча Лядцо, на захадзе паша Ля Таварскіх, на поўначы поле Пагноі, на паўночным ўсходзе паша Гаць[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Указальнік

Поле Таварскія згадваецца ў інвентары Азярычына 1701 года[4].

Пасёлак Таварскія заснаваны каля 1920-х гадоў, месца рассялення жыхароў Азярычына[4].

Да Другой сусветнай вайны ў Таварскіх быў 41 дом, 167 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пасёлак акупаваны нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе ў часе нямецкай карнай аперацыі спаленыя ўсе дамы, забітыя 9 чалавек[5]. Пасля вайны пасёлак быў адноўлены.

У 1960 годзе пасёлак у Цітвянскім сельсавеце, з 31 сакавіка 1977 года пасёлак ва Узлянскім сельсавеце, у калгасе «Перамога»[2].

Пасля скасавання Узлянскага сельсавета 28 траўня 2013 года ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1941 год — 41 дом, 167 жыхароў
  • 1960 год — 172 жыхары
  • 1999 год — 41 жыхар
  • 2002 год — 31 жыхар, 20 гаспадарак
  • 2007 год — 22 жыхары, 13 гаспадарак
  • 2010 год — 21 жыхар
  • 2012 год — 14 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Сонечная вуліца
  • Ціхі завулак[7]

Панарама[правіць | правіць зыходнік]

Панарама вёскі
Панарама вёскі


Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Таварскія // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 187. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 336—337.
  4. а б Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 339.
  5. Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны//db.narb.by (руск.)
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  7. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Таварскія // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 187. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Санько З., Санько Ю. Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў. — Мінск: Тэхналогія, 2019. — 352 с. — ISBN 978-985-458-302-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]