Тартакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Тартакі)
Вёска
Тартакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 42 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225356
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204835041
Тартакі на карце Беларусі ±
Тартакі (Беларусь)
Тартакі
Тартакі (Брэсцкая вобласць)
Тартакі

Тартакі́[1] (трансліт.: Tartaki, руск.: Тартаки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст, на шашы Р99 БаранавічыГродна/пад'езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне сучаснай вёскі звязана з лесараспрацоўкамі. Спачатку тут існавала лесапільня, вакол якой было пабудавана паселішча. У 1798 годзе Тартакі належалі магнатам Сапегам, з 1854 года дзяржаўная ўласнасць.

Тартакі ў 1916 годзе
Тартакі ў 1916 годзе

У першай пал. XIX ст. працавалі карчма, лесапільня, жалезаплавільны і спіртавы заводы. У 1854 годзе вёска, 10 дамоў. У 1867 годзе пабудаваны новы млын (дзейнічаў да 1963) і сукнавальня, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны. У 1892 годзе 14 двароў. Паводле перапісу 1897 года ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі папяровая фабрыка.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Навамышскай гміны Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 вяскоўцаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкія магілы савецкіх воінаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]