Труды (Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Труды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
77
Насельніцтва
148 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Аўтамабільны код
2
СААТА
2238838056
Труды на карце Беларусі ±
Труды (Полацкі раён) (Беларусь)
Труды (Полацкі раён)
Труды (Полацкі раён) (Віцебская вобласць)
Труды (Полацкі раён)

Труды́[1] (трансліт.: Trudy, руск.: Труды) — вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Маласітнянскага сельсавета. Да 2004 года цэнтр Трудаўскога сельсавета[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 57 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 165 кіламетраў ад Віцебска, 14 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Алёшча, каля возера Няклея.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1919 года дзейнічаў шклозавод «Труд», які выпускаў 1200 скрынак аконнага шкла, а таксама бутэлькі, слоікі і іншы посуд. На заводзе працавала 425 рабочых. Меў ганчарную, кавальска-слясарную майстэрні, цагельны завод, тарфяную вытворчасць, дрэваапрацоўчы цэх. 20 сакавіка 1931 года завод згарэў і не быў адноўлены. У 1936 годзе быў арганізаваны калгас «Прамень Леніна» ў Арлейскім сельсавеце. З 1939 года цэнтр Арлейскага сельсавета. З 17 лістапада 1943 года, пасля вызвалення часткі Полацкага раёна, у Трудах пачалі дзейнічаць Полацкі выканаўчы камітэт райсавета, партыйны і камсамольскі камітэты. У 1946 годзе вёска налічвала 120 двароў. У верасні 1956 года пачала выдаваць прадукцыю новая хлебапякарня, якая забяспечвала хлебам мясцовасць. 7 чэрвеня 1968 года Арлейскі сельсавет перайменаваны ў Трудаўскі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 148 жыхароў, 77 двароў (2002)[4].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • 2 лясніцтвы
  • Сярэдняя школа-сад
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аддзяленне сувязі

Помнікі гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Труды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 536.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)