Трусавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Трусавічы)
Вёска
Трусавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-17-74
Паштовы індэкс
223124
Аўтамабільны код
5
Трусавічы на карце Беларусі ±
Трусавічы (Беларусь)
Трусавічы
Трусавічы (Мінская вобласць)
Трусавічы

Тру́савічы[1] (трансліт.: Trusavičy, руск.: Трусовичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета. Недалёка ад вёскі пачынаецца рака Канатопка.

Да 14 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Калачоўскага сельсавета[2].

Сядзіба Чаховічаў[правіць | правіць зыходнік]

Да другой паловы XIX ст. Трусевічы — адзін з дзевяці фальваркаў маёнтка Арамовічаў у Бясядах. У канцы стагоддзя атрымаў у спадчыну старэйшы сын Сігізмунда Чаховіча Мечыслаў, які пабудаваў сядзібу ў простых эклектычных формах. У яе планіроўцы выяўляюцца матывы бацькоўскай сядзібы ў Бясядах, візуальныя сувязі з навакольным асяроддзем.

Сядзібны дом згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У ім размяшчалася пагранічная застава. Не захаваліся карпусы спіртзавода і другія будынкі сядзібы. Засталася толькі арыгінальная лядоўня, пабудаваная з бутавага каменя. Каменем выкладзены і скляпеністая столь. У гады вайны выкарыстоўвалася партызанамі для выпечкі хлеба.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вескі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2: Мінская вобласть / рэд. кал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0554-6 : 46128-00.1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]