Улукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Улукі)
Вёска
Улукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
127 м
Колькасць двароў
28[1]
Насельніцтва
46[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213251
Аўтамабільны код
6
Улукі на карце Беларусі ±
Улукі (Беларусь)
Улукі
Улукі (Магілёўская вобласць)
Улукі

Улу́кі[2] (трансліт.: Uluki, руск.: Улуки) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі паходзіць ад таго, што размешчана яна на луцэ, якая ўтворана рэкамі Раста і Ляснянка, т. б. знаходзіцца ля лукі, каля лукі. Старажылы таксама сцвярджаюць, што рака Проня адрэзала луку, выпраміла сваё ручво. Паселішча на луцэ і стала называцца Улукі[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1782 годзе згадваецца пад назвай Улоскі. У 1783 годзе 58 двароў, 282 жыхары. У 1896 годзе належала купцу Мацейсону, які валодаў 3721 дзесяцінай зямлі, з вадзянымі млынамі, карчмой (1882). У вёсцы быў млын на р. Чыстая Лужа[3].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена[3]. З 132 даваенных дамоў было знішчана 126, забіта 16 чалавек[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 46 чалавек[1]
  • 2010 год — 50 чалавек
  • 1999 год — 85 чалавек

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг[1].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 582.
  4. НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 448зв.
  5. База «Спаленыя вёскі» (руск.)
  6. Цішчанка Іван Кірылавіч Архівавана 26 жніўня 2018.
  7. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]