Філіпіняты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Філіпіняты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
67 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220820096
Філіпіняты на карце Беларусі ±
Філіпіняты (Беларусь)
Філіпіняты
Філіпіняты (Мінская вобласць)
Філіпіняты

Філіпіня́ты[1] (трансліт.: Filipiniaty, руск.: Филипиняты) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Валожына, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі МаладзечнаЛіда, 88 км ад Мінска.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе цячэ ручай, злучаны з р. Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Куцяняты і далей па шашы Валожын—Гародзькі.

Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі ў цэнтры, гаспадарчы сектар — на паўднёва-заходняй ускраіне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе вёска ўваходзіла ў склад Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

У 1921—1939 гадах знаходзілася пад уладай Польскай Рэспублікі. З лістапада 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 да 16 ліпеня 1954 года — цэнтр сельсавета ў Валожынскім раёне Баранавіцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі 12 вяскоўцаў.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 11 кастрычніка 1949 года арганізаваны калгас «Чырвоная зара», які абслугоўвала Вішнеўская МТС. З 16 ліпеня 1954 да 30 кастрычніка 2009 года ўваходзіла ў склад Забрэзскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года — у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім раёнах. У 1940—1954 гадах цэнтр Філіпіняцкага сельсавета.

За савецкім часам у вёсцы размяшчаліся вытворчы ўчастак, машынны двор, піларама, млын, 8-гадовая школа (11 настаўнікаў), клуб, бібліятэка з фондам 6,6 тысяч кніг, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, аддзяленне сувязі, АТС, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, З спартыўныя пляцоўкі, у 2009 годзе дзейнічалі аддзяленне сувязі і крама.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 57 двароў, 336 жыхароў.
  • 1904 — 327 жыхароў.
  • 1908 — 359 жыхароў.
  • 1921 — 66 двароў, 378 жыхароў.
  • 1940 — 80 двароў, 495 жыхароў.
  • 1959 — 371 жыхар.
  • 1994 — 108 двароў, 259 жыхароў.
  • 2002 — 85 двароў, 186 жыхароў.
  • 2008 — 76 гаспадарак, 152 жыхары

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Помнік на ўшанаванне памяці 29 землякоў, воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, устаноўлены ў 1968 г.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Філіпіня́та, Піліпіня́ты
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]