Цітва

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Цітва)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Цітва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1-я палова 15 ст.
Ранейшыя назвы
Ціцьва, Цытва
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222822
Аўтамабільны код
5
Цітва на карце Беларусі ±
Цітва (Беларусь)
Цітва
Цітва (Мінская вобласць)
Цітва

Цітва́[1] (трансліт.: Citva, руск.: Цитва) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У 1-й палове 15 ст. належала Судзівою Валімунтавічу.

У 2-й палове 16 — пачатку 17 ст. маёнткам Цітва валодаў Шчасны Галоўчынскі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

24 лістапада 1966 года да Цітвы была далучаны пас. Новы Свет.

Да 31 сакавіка 1977 года вёска з’яўлялася цэнтрам Цітвянскага сельсавета, 31 сакавіка 1977 года перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[2].

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Янішэўскіх (1914).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Прысядзібны парк пры былой сядзібе Янышэўскіх (XVIII ст.)
  • Крухмальны завод «Цітва», пабудаваны ў 1911 г.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Янішэўскіх (XVIII ст.). У васемнаццатым стагоддзі Янішэўскі пабудаваў прасторны, драўляную сядзібу. На мяжы XIX і XX стагоддзя дом быў цалкам адноўлены. Інтэр'ер складаўся з чатырнаццаці пакояў.
  • Царква Святых Космы і Даміяна (XIX ст.) (ўніяцкая, потым праваслаўная)

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 924 чалавек.
  • 1999 — 199 чалавек.
  • 2010 — 170 чалавек.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ці́тва
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 328.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]