Чапунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Чапунь)
Вёска
Чапунь
Царква Святой Варвары
Царква Святой Варвары
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 50 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231339
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229828016
Чапунь на карце Беларусі ±
Чапунь (Беларусь)
Чапунь
Чапунь (Гродзенская вобласць)
Чапунь

Ча́пунь[1] (трансліт.: Čapuń, руск.: Чапунь) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Адносілася да Дудскага староства. У 1789 г. 17 аселых гаспадарак, каля 10 валок зямлі.

У 1861 г. 78 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у складзе Лугамавіцкага сельскага таварыства. У 1866 г. 23 двары, 165 жыхароў, у 1897 г. 41 двор, 311 жыхароў, у 1909 г. 53 двары, 348 жыхароў, 377 дзесяцін зямлі.

У 19211939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 60 двароў, 277 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (71 двор, 396 жыхароў) цэнтр Чапунскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. 3 28 ліпеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. створаны калгас «Герой». 3 16 ліпеня 1954 г. у складзе новаўтворанага Лежневіцкага сельсавета[2]. 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1986 г. цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». У 1970 годзе - 381 жыхар. З 1986 года вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета[3].

У 1999 г. 138 двароў, 387 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнік нямецкім салдатам

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]