Чарнакі (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Чарнакі, Брэсцкі раён)
Вёска
Чарнакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 39 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846091
Чарнакі на карце Беларусі ±
Чарнакі (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Чарнакі (Брэсцкі раён)
Чарнакі (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Чарнакі (Брэсцкі раён)

Чарнакі́[1] (трансліт.: Čarnaki, руск.: Чернаки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 13 км на поўнач ад Брэста.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Курніца. У сакавіку 1861 года сяляне адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці. Для ўстанаўлення парадку быў высланы адзін батальён Велікалуцкага пяхотнага палка. Складзеныя памешчыкамі ўстаўныя граматы, якія «ўзаконьвалі» абрабаванне сялян, сустрэлі з іх боку актыўны пратэст. У кастрычніку 1862 года сяляне зноў адмовіліся адбываць павіннасці. У 1868 годзе ў вёсцы працавала школа граматы. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 117 мужчын, 156 жанчын (1858)
  • 10 двароў, 577 жыхароў (1897)
  • 700 жыхароў (1905)
  • 10 двароў, 64 жыхары (1921)
  • 15 двароў, 68 жыхароў (1940)
  • 13 гаспадарак, 20 жыхароў (1997)
  • 9 гаспадарак, 19 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]