Чароты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Чароты)
Вёска
Чароты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Барок
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Чароты на карце Беларусі ±
Чароты (Беларусь)
Чароты
Чароты (Мінская вобласць)
Чароты

Чаро́ты[1] (трансліт.: Čaroty, руск.: Чароты) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак Чароты ўтвораны на месцы хутароў Барок у 1920-я гады. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Талькаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год — 17 двароў, 97 жыхароў
  • 1960 год — 82 жыхары
  • 2002 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў
  • 2007 год — 10 жыхароў
  • 2010 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў
  • 2012 год — 5 гаспадарак, 7 жыхароў

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чароты // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 194. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]