Чарэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Чарэя
Касцёл Св. Міхала Арханёла
Касцёл Св. Міхала Арханёла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
537 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Паштовы індэкс
211164
Аўтамабільны код
2
СААТА
2251830131
Чарэя на карце Беларусі ±
Чарэя (Беларусь)
Чарэя
Чарэя (Віцебская вобласць)
Чарэя

Чарэя[1] (трансліт.: Čareja, руск.: Черея) — аграгарадок (да 2010 г. — вёска)[2] ў Беларусі, на беразе Чарэйскага возера. Уваходзіць у склад Лукомльскага сельсавета Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 537 чал. (2005). За 38 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Вятны; на шашы Чашнікі — Крупкі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Даўгяла тлумачыў Чарэя са спасылкай на Георгія Трусмана, паводле якога тапонім утварыўся ад фінскага кораня keraja — збор, сход. Таксама Даўгяла спасылаецца на фінскае чэры — месца, пакрытае або парослае асотам ці хмызняком[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку XV ст. вёска Лукомскага княства. Напэўна, пры вялікім князю Жыгімонце Кейстутавічы прынамсі частка княства, у тым ліку Чарэя, перайшла да гаспадара. Упершыню згадваецца не пазней за 1453 год у Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі ён даў баярыну Дашку «Канстанцінаву жонку ў Чэрсех», магчыма, Чарэі тычыцца і наданне тым самым часам маршалку Войтку двух «чалавек» ў «Зареи». Яшчэ раней значныя ўладанні ў Чарэі меў баярын Іван Чарэйскі, а пазней яго сыны — Місаіл, Міхаіл Пструх, Дашка і Сенька. У 1454 годзе Місаіл, тым часам епіскап смаленскі, і Міхаіл Пструх заснавалі каля Чарэі на возеры Галаўль (цяпер Чарэйскае) Траецкі манастыр.

Чарэя была «дваром», потым мястэчкам і пазней горадам на беразе возера Галаўль. Сустракаюцца сцвярджэнні, што ў XIV—XVI ст. было Чарэйскае княства[3].

Праз шлюбы паміж панамі Чарэйскімі, князямі Друцкімі і панамі Сапегамі Чарэя перайшла да апошніх. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў увайшла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Росквіту Чарэя дасягнула пры Льве Сапегу, які аднавіў манастыр, а ў 1599 годзе на востраве возера Галаўль збудаваў Траецкую (мясцовая назва «Белая») царкву ў стылі ранняга барока. Сцены царквы захаваліся да цяперашняга часу каля вёскі Белая Царква. Ад назвы Чарэі пайшло найменне старэйшай лініі Сапегаў, якая мела тут сваю рэзідэнцыю.

З XVI ст. Чарэйскае ўладанне Сапегаў было графствам, у яго склад уваходзілі Чарэя, маёнткі Чарэйскае, Абчуг, Асечна, Багатырова, Мялешкавічы, Котава, Дзенькаўшчына, Горы з Чарняўчыцамі, Рыдомль, войтаўства Дакучын, а таксама некалькі асобных вёсак і шляхецкіх «засценкаў».

У 1660 годзе ў ходзе вайны 1654—1667 гадоў каля мястэчка адбыўся бой з маскоўскімі войскамі, у якім браў удзел Павел Ян Сапега.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) Чарэя стала сталіцай рэшты Віцебскага ваяводства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У канцы XVIII ст. Чарэйскае графства Сапегаў распалася, асобныя маёнткі трапілі да іншых уласнікаў, найбольшая частка графства перайшла да Мілашаў.

У вайну 1812 года Чарэю на 6 месяцаў занялі французы, у ліпені—лістападзе тут стаяў корпус маршала Легарнэ, потым — маршала Віктора. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў[3]. У 1863 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа, дзе навучаліся 20-30 вучняў. Станам на 1880 год у Чарэі 2 мураваныя і 198 драўляных будынкаў, мураваныя царква і касцёл, яўрэйская малітоўная школа.

Паводле пастановы І з’езду КП(б) Беларусі ад 1.1.1919 года Чарэя ў складзе БССР, аднак ужо 16.1.1919 года разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ўключана у склад РСФСР. У 1924 годзе Чарэю вярнулі ў склад БССР, цэнтр сельсавета (існаваў да 8 красавіка 2004[4]). Станам на 1996 год 321 двор.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880 — 2112 чал.[5] (1039 муж. і 1073 жан.), з іх 775 праваслаўных, 44 каталікі, 1 пратэстант (жанчына), 1292 іўдзеяў (636 муж. і 656 жан.);
  • 1996 — 731 чал.;
  • 2003 — 597 жыхароў, 250 двароў[6];
  • 2005 — 537 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Чарэі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, клуб.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл, інтэр’ер

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. День Череи // Газета «Віцебскі рабочы», 18 снежня 2010 г., № 146 (22109
  3. а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 542 с. — ISBN 5-343-01611-1.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Czereja // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 797.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 250.
  7. https://www.oil-industry.net/test_autor.php?ELEMENT_ID=233181&sphrase_id=52563&clear_cache=Y
  8. https://nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1084

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]