Чудзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Чудзін)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Чудзін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
больш за 1 000 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1646
Паштовы індэкс
225456
Аўтамабільны код
1
Чудзін на карце Беларусі ±
Чудзін (Беларусь)
Чудзін
Чудзін (Брэсцкая вобласць)
Чудзін

Чу́дзін[1] (трансліт.: Čudzin, руск.: Чудин) — аграгарадок у Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Чудзінскага сельсавета. Цэнтр СПК «Лань».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за 40 км на ўсход ад горада Ганцавічы і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на правым беразе ракі Лань, на аўтадарозе Ганцавічы — Чырвоная Слабада.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 год — 1016 жыхароў, 411 дваро[2]ў.
  • 773 жыхары (14.10.2009 г.)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з XVI ст. як сяло ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У XIX — пачатку XX ст. Чудзін — сяло (паводле іншых крыніц — вёска), у Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1867 г. пабудавана з дрэва Георгіеўская царква[3], якая захавалася да нашага часу.

У 1886 годзе — сяло, 39 двароў, 349 жыхароў, царква. У канцы XIX ст. у Чудзіне жыў і працаваў вядомы фалькларыст і этнограф А. К. Сержпутоўскі. Паводле перапісу 1897 г. вёска, 87 двароў, 698 жыхароў. У 1909 г. 118 двароў, 787 жыхароў.

У лістападзе 1919 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ліпені-жніўні 1920 г. З сакавіка 1921 г. Чудзін у складзе Польшчы, вёска Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 182 дамы, 994 жыхары. З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. ў вёсцы 269 двароў, 1146 жыхароў, створаны калгас, працавалі няпоўная сярэдняя школа, сельпо, тэлефон, фельчарскі пункт.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 07.07.1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у лясах каля Чудзіна базіраваліся Ганцавіцкія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Леніна Пінскага злучэння. Партызаны брыгады разграмілі ў вёсцы гітлераўскі гарнізон. 14.10.1942 г. акупанты спалілі 204 двары і загубілі 16 жыхароў.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці 16.07.1954 г. Чудзінскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя яго далучана да Рожанскага сельсавета. 22.12.1959 г. цэнтр сельсавета перанесены ў Чудзін, сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі (у 1964 г. Рожанскі сельсавет быў адноўлены ў ранейшых межах у складзе Любанскага раёна, з 1965 г. — у Салігорскім раёне). Паводле перапісу 1959 г. 1663 жыхары. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. Чудзін у Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу насельніцтва 1970 г. 1918 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Чудзіне размешчаны выканкам сельсавета, млын, ветэрынарны пункт, лясніцтва, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, некалькі магазінаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Юр’еўская царква ў Чудзіне

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму[2].
  • Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[2].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.
  3. Свято-Георгиевская церковь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]