Перайсці да зместу

Шані (Пружанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Шані)
Аграгарадок
Шані
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 482 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225170
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256880086
Шані (Беларусь)
Шані
Шані
Шані (Брэсцкая вобласць)
Шані
Шані

Шані́[1] (трансліт.: Šani, руск.: Шени) — аграгарадок у Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета.

У "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. тут, у вёсцы са зніклай на сёння назвай "Асавая" (побач Шанёў або самі Шані) засведчаныя "Шень Ухачевичъ" і "Дуль Ухачевичъ"[2]. Праз стагоддзе, у 1687 г., у Шанях фіксуюцца жыхары з прозвішчамі Шаневіч і Дулевіч[3].

Прозвішчы Ухач, Ухачэвіч, Ухачэўскі фіксаваліся на захадзе Ўкраіны (Струсаў, Тартакаў і інш.), у тым жа заходнеўкраінскім рэгіёне вядомыя і прозвішчы Шэнь, Дуль[4]. Тыпалагічная паралель — літоўскія прозвішчы Šenas, Dulіs, Dulaitis[5].

Не звяртаўшыся да мясцовай іменна-прозвішчнай спадчыны, беларускі савецкі тапаніміст В. Жучкевіч назву Шанёў звязваў з літоўскім šenai "сюды, па гэты бок"[6].

Знаходзіцца за 7 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Пружаны, за 82 км ад Брэста, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[7].

  • 2003 год — 436 жыхароў, 163 двары[7].

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. Вильна, 1876. С. 186.
  3. Інвентар Чахецкага лясніцтва 1687 г. https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/inventories/attachments/1012225
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:33S7-9RQ3-9LTV?i=138&cc=1910265&cat=279812 http://agadd2.home.net.pl/metrykalia/301/sygn.%201892/pages/1_301_0_0_1892_0148.htm http://agadd.home.net.pl/metrykalia/301/sygn.%20812/pages/PL_1_301_812_0102.htm http://agadd.home.net.pl/metrykalia/301/sygn.%201701/pages/PL_1_301_1701_0004.htm
  5. https://pavardes.lki.lt/?pv=f8afc7ac943b60f9c3a6fd3a1dbaad25 https://pavardes.lki.lt/?pv=8a910f4cda1d78282c172656e34ecb02
  6. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 409.
  7. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.