Шашкі (Ганцавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Шашкі, Ганцавіцкі раён)
Вёска
Шашкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
137 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1646
Паштовыя індэксы
225450
Аўтамабільны код
1
Шашкі на карце Беларусі ±
Шашкі (Ганцавіцкі раён) (Беларусь)
Шашкі (Ганцавіцкі раён)
Шашкі (Ганцавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Шашкі (Ганцавіцкі раён)

Шашкі́[1] (трансліт.: Šaški, руск.: Шашки) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Агарэвіцкага сельсавета. Размешчаны за 12 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 89 двароў, 137 жыхароў (14.10.2009 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 — пачатку 20 ст. вёска ў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1816 г. 5 двароў, уласнасць памешчыкаў Абуховічаў. Шашкі адносіліся да Круговіцкага праваслаўнага прыхода. У 1890 г. 12 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 23 двары 164 жыхары. У 1909 г. 27 двароў, 1890 жыхароў.

У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ў 1920 г.

З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 44 дамы, 243 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Агарэвіцкім с/с. У 1940 г. 84 двары, 380 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях ці прапалі без вестак 16 воінаў-землякоў.

З 08.01.1954 г. Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. у вёсцы 512 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 502 жыхары.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Клуб, аддзяленне сувязі, магазін. Аснову забудовы складаюць 2 паралельныя просталінейныя вуліцы, арыентаваныя з паўночнага ўсходу на поўдзень, яшчэ адна вуліца перасякае іх пад прамым вуглом у паўночнай частцы; да іх прымыкае шэраг адасобленых домаўладанняў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]